У Менску судзяць фотакарэспандэнтаў Васюковіча і Грыдзіна. АБНАЎЛЯЕЦЦА

У судзе Фрунзенскага раёну Менску праходзіць адміністрацыйныя працэсы над фотакарэспандэнтамі Аляксандрам Васюковічам і Ўладзем Грыдзіным. Іх вінавацяць ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

12.17 Пачаўся суд па справе Аляксандра Васюковіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Паводле матэрыялаў справы, Васюковіч удзельнічаў у пратэстах каля 21 гадзіны ў раёне вуліцы Раманаўская Слабада.

***

Вядомых у Беларусі і ў сьвеце фотакарэспандэнтаў Уладзя Грыдзіна і Аляксандра Васюковіча затрымалі 14 верасьня а 21-й гадзіне ў менскім бары «1067» разам з сябрам Ягорам Калягіным.

Васюковіч сядзеў у бары разам з Грыдзіным і Калягіным, расказала Свабодзе іх суседка па століку Жанна. Пасьля таго, як мужчыны выйшлі пакурыць і вярнуліся ў бар, па іх зайшлі 6-7 чалавек у балаклавах. Мужчын затрымалі і забралі іхнае абсталяваньне. Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя. З запісаў камэраў назіраньня было відаць, што некаторыя сілавікі былі ў форме АМАПУ.

Журналістаў даставілі ў Фрунзэнскае РУУС, адкуль іх пасьля перавезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.

Грыдзін быў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня ўлады не пазбавілі яго і яшчэ трох нашых журналістаў акрэдытацыі. Апошні час супрацоўнічаў з парталам Tut.by. Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Photo​Belarus Press Photo​, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.

У канцы ліпеня звыш 200 журналістаў зьвярталіся да ўладаў і сілавікоў з нагоды гвалту супраць журналістаў і перашкодаў у працы:

«У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсьць артыкул 198: «Перашкода законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста… караецца штрафам, або пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасьцю, або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін».

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Пролистать наверх