Юркойцеў палон. Пра што кніга, якая атрымала прэмію імя Гедройця

Калісьці на беларуска-літоўскай мяжы Зьмітра Бартосіка папракнуў мытнік. Як жа так, маўляў, сам Бартосік, папулярызатар беларушчыны, а дэклярацыю запоўніў па-расейску. Зьміцер дагэтуль ня можа зразумець, чаго болей ён тады адчуў: сораму за сваю дэклярацыю ці радаснага зьдзіўленьня ад таго, што мытнік гаворыць па-беларуску.

Звалі мытніка Юркойць. І быў ён вядомым на Астравеччыне асьветнікам, арганізатарам мноства культурніцкіх беларускіх імпрэзаў. Самая маштабная зь іх — агульнабеларускі Касінерскі фэст у 2013-м годзе — была сарваная раённым кадэбістам, які арыштаваў Юркойця і ўвапхнуў яго ў чарговы масавы судовы працэс. Ну, а суд прайшоў так, як і быў задуманы, не зважаючы на нестыкоўкі і адсутнасьць доказаў віны.

Пачаўся працэс ашмянскіх мытнікаў у лістападзе 2016 году і скончыўся ў лістападзе 2017-га. Вялікая ўвага да яго тлумачыцца тым, што ініцыяваў яго сам прэзыдэнт, і тым, што на лаве падсудных апынуліся ажно 58 чалавек, а яшчэ тым, што адзін зь іх — знаны ў Беларусі краязнаўца Алесь Юркойць.

Усю справу падзялілі на пяць менскіх судоў, зь якіх я выбраў Партызанскі, той, дзе судзілі Юркойця.

Калі пасярод восені 2013 году ў Астравецкай бібліятэцы ён вёў прэзэнтацыю маёй новай кнігі, я й думкі ня меў, што наступная кніга будзе пра суд, пагатоў што фігурантам гэтага працэсу будзе Алесь.

Мне давялося прысутнічаць на ўсіх, паўсотні іх было, судовых паседжаньнях. Не прапускаў, каб ніякая дробязь ня выпала з увагі на гэтай фотакарціне, якая на вачах з пазытыву ператваралася ў нэгатыў…

Источник

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Пролистать наверх