24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэферэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.
На рэфэрэндуме таксама прагаласавалі за перанос Дня Незалежнасці на Дзень вызвалення Менску 3 ліпеня, супраць куплі і продажу зямлі ды супраць адмены смяротнага пакарання.
Вынікі рэферэндуму 1996 году адразу прызнала Расея, але так і не прызналі ў краінах Еўразвязу, ЗША і большасці краінаў дэмакратычнага свету, а дэмакратычная апазіцыя назвала гэты рэферэндум канстытуцыйным пераваротам. Шмат хто ў беларускім грамадстве лічыць, што вынікі рэферэндуму былі сфальсіфікаваныя ўладамі.