Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, якой устаноўлены новы памер базавай велічыні.
Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2025 года памер базавай велічыні складзе 42 рублі. Гэта на 2 рублі больш, чым было ў 2024 годзе.
Нагадаем, што базавая велічыня наўпрост уплывае на аб’ёмы шэрагу дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў і іншых выплат.