Асветнік, архітэктар, астраном, матэматык эпохі Рэчы Паспалітай Тамаш Жаброўскі нарадзіўся 25 лістапада ў маёнтку Мітраполь (цяперашні Дзятлаўскі раён).
Адукацыю атрымаў у Наваградскім езуіцкім калегіўме, потым на філасофскім і тэалагічным факультэтах Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў у калегіумах Каўнаса, Бабруйска. Усюды займаўся будаўніцтвам. Удасканальваў свае веды ў Вене і Празе. У Празе Жаброўскі выдаў 2 падручнікі па арыфметыцы і геаметрыі.
Пазьней стаў прафесарам Віленскага ўніверсітэта, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, па яго ініцыятыве універсітэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленнем вадзяных млыноў і ветракоў. Узначаліў будаўніцтва і стварэнне Віленскай абсерваторыі, для якой выпісаў з Англіі неабходнае абсталяванне. Таксама Жаброўскі – аўтар праекта езуіцкага кляштара ў Жодзішках, што ў Смаргонскім раёне.