Былы палітвязень і блогер Вадзім Ермашук папярэдзіў падпісантаў, што ягоны акаўнт у Instagram можа быць прызнаны «экстрэмісцкім».
У раскладзе судоў з’явілася інфармацыя, што судовае пасяджэнне па справе «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызначанае на 27 лістапада. Яно пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Гародні. Справу будзе разглядаць суддзя Артур Лешык.
Vadimati раіць усім падпісантам адпісацца ад яго старонкі, каб пазбегнуць магчымых наступстваў, піша @Grodno_grab.
Вясна