У Беларусі завяршыўся асенні прызыў у войска на тэрміновую службу. 23 лістапада ў розных вайсковых частках склалі прысягу каля 1600 новых салдатаў.
Старшыня Дзяржпагран камітэту генерал-маёр Канстанцін Моластаў у гэты дзень наведаў Смаргонскую памежную групу. Там каля 200 прызыўнікоў складалі прысягу. Паведамляецца, што ў Смаргонскую памежную групу прывезлі хлопцаў пераважна з Віцебскай, Магілёшскай і Менскай абласцей.
Моластаў не прамінуў згадаў Вярхоўнаглаўнакамандуюшчага: «Высокий уровень профессионализма и преданность Родине наших военнослужащих неоднократно отмечал Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко».
Не абышлося на ўрачыстасці традыцыйна без мясцовых чыноўнікаў-вертыкальнікаў і служыцелей РПЦ, якіх традыцыйна запрашаюць на “освящение оружия”.