Анджэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў Наваполацкай калоніі. Інфармацыя пра тое, што яго перавялі ў атрад, не пацвердзілася. Тэлеграм-каналы, якія распаўсюдзілі інфармацыю, выдалілі ранейшыя посты.
Напомнім, што 8 лютага 2023 Анджэй Пачобут быў засуджаны лукашэнкаўскім судом на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго арыштавалі 25 сакавіка 2021 года, за кратамі ён знаходзіцца ўжо больш 44 месяцаў.