Генеральная пракуратура, ілюстрацыйнае фота
Сілавікі пачалі вялікую справу па ўдзеле ў дваровых чатах. Хваля арыштаў па ўсёй краіне прайшла некалькі тыдняў таму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў прадстаўнік Генпракуратуры Валерый Шуляк.
“Літаральна два тыдні таму ў Рэспубліцы Беларусь па ўсіх рэгіёнах была выкрытая сетка падобных чатаў, якія спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю. Гэтая спроба не мела поспеху. Людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці”, — паведаміў Шуляк.
Ён назваў удзел у дваровых чатах сур’ёзным крымінальным злачынствам, за які можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Пры гэтым прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што сёлета зафіксавана на 35% менш злачынстваў “экстрэмісцкага характару”. Так рэжым Лукашэнкі называе ўсялякую спробу крытыкі.