пераслед У Гародні за “экстрэмізм” судзілі галоўнага рэжысёра лялечнага тэатра Date: 26 Лістапад 2024Author: harodniapravy 26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні паводле раскладу судзілі Алега Жугжду. Як піша Hrodna.life, гаворка ідзе пра галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае. Вынік суду, які вяла Наталля Горбач, пакуль невядомы. Жугжду звінавацілі ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт 19.11 ч. 2 КаАП). Як правіла, вынікам такіх судоў становяцца не толькі “суткі” ці штрафы, але і звальненне з тэатра.  Жугжда — нараджэнец Вільні. У Гарадзенскім абласным тэатры лялек ён працуе з 2000 года. Рэжысёр з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных фестываляў. Ён мае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і мноства ўзнагарод (медаль Скарыны, нагрудны знак “За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі”, прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак” — “За ўнёсак у развіццё беларускага тэатра лялек”, прэмія імя Дубко як “Рэжысёр года”, “Чалавек года Гродзеншчыны 2014”). Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Алег ЖугждаГароддняпераследтэатр лялек


26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гародні паводле раскладу судзілі Алега Жугжду. Як піша Hrodna.life, гаворка ідзе пра галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае. Вынік суду, які вяла Наталля Горбач, пакуль невядомы.

Жугжду звінавацілі ў “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт 19.11 ч. 2 КаАП). Як правіла, вынікам такіх судоў становяцца не толькі “суткі” ці штрафы, але і звальненне з тэатра. 

Жугжда — нараджэнец Вільні. У Гарадзенскім абласным тэатры лялек ён працуе з 2000 года.

Рэжысёр з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных фестываляў. Ён мае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і мноства ўзнагарод (медаль Скарыны, нагрудны знак “За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі”, прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак” — “За ўнёсак у развіццё беларускага тэатра лялек”, прэмія імя Дубко як “Рэжысёр года”, “Чалавек года Гродзеншчыны 2014”).



Source link

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх