За «распаўсюд экстрэмізму» прыцягваюць да адказнасці нават падлеткаў. У эфіры СТВ паказалі паперку прадстаўніка Генпракуратуры з рэпрэсіўнай статыстыкай
Сярод іншага, на 1 лістапада 2024 году ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена 6565 пазіцый.
За 9 месяцаў 2024-га году здзейснена 925 «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», а агулам зарэгістравана 4056 такіх злачынстваў. Са жніўня 2020-га году ў Беларусі зарэгістравана 21 495 «злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
За «распаўсюд экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП) прыцягнута да адказнасці 5368 чалавек — сярод іх 34 непаўнагадовых, 927 чалавек ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, 3182 чалавекі — ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў. Сярод прыцягнутых да адказнасці 1525 жанчын.
Вясна