Навіны Міністр адукацыі РБ зацвердзіў правілы бацькоў і навучэнцаў Date: 27 Лістапад 2024Author: harodniapravy фота школы ілюстрацыйнае Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, як і анансаваў, зацвердзіў “правілы бацькоў” і “правілы навучэнцаў”. Дагэтуль былі прынятыя толькі “правілы педагагічных работнікаў”. Аднак дакумент ад чэрвеня 2022-га абнавілі. Бацькі найперш “абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу”. У Міністэрстве адукацыі кажуць, што працягваюць працу “па павышэнні статусу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і забеспячэнні адзіных падыходаў да іх узаемадзеяння, павазе гонару і годнасці, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа”. Зацверджаныя правілы “павінны стаць асновай дзейнасці ўстановы адукацыі”, мяркуюць чыноўнікі. Еўрарадыё Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Андрэй ІванецМінадукацыі


фота школы ілюстрацыйнае

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, як і анансаваў, зацвердзіў “правілы бацькоў” і “правілы навучэнцаў”. Дагэтуль былі прынятыя толькі “правілы педагагічных работнікаў”. Аднак дакумент ад чэрвеня 2022-га абнавілі.

Бацькі найперш “абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу”.

У Міністэрстве адукацыі кажуць, што працягваюць працу “па павышэнні статусу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і забеспячэнні адзіных падыходаў да іх узаемадзеяння, павазе гонару і годнасці, выхаванню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа”. Зацверджаныя правілы “павінны стаць асновай дзейнасці ўстановы адукацыі”, мяркуюць чыноўнікі.

Еўрарадыё



Source link

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх