пераслед У Гародні ў снежні па палітычнай крыміналцы будуць судзіць маці траіх дзяцей Date: 27 Лістапад 2024Author: harodniapravy У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей 45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням. Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей. Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе. Карны працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч. Вясна Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Вікторыя ДамастойЮрый Казакевічкрымінальаня справарэпрэсіі


У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўнагадовых дзяцей

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуна супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грошовыя пераводы палітвязням.

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе. Карны працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.

Вясна



Source link

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх