Амаль два месяцы невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча.
У чэрвені ў судзе Ваўкавыскага раёну палітвязню, асуджанаму раней да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ 1 год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна амаль два месяцы нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра.
Маці палітвязня — Таццяна Францкевіч — цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.