пераслед Дзяцей у Гародні ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў Date: 29 Лістапад 2024Author: harodniapravy Сем’і гарадзенскіх дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя пасля 2020 года, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядома як мінімум пра два такія выпадкі. Ставяць у СНС і тыя сем’і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў. Пра гэта піша рэсурс hrodna.life. Сярод пастаўленых у СНС — сем’і дастаткова медыйных людзей у Гародні, якіх рэдакцыя не называе. Як правіла, аднаго з бацькоў судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт.19.11 КаАП. На камісіях аб прызнанні гучалі фразы аб «няправільным ідэалагічным выхаванні». Папярэджанні пра пастаноўку ў СНС з’явіліся ў чатах гарадзенскіх школ і гімназій падчас панікі, выкліканай прызнаннем партала s13.ru экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пастаноўкай пагражалі, калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее СОПпераслед


Сем’і гарадзенскіх дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя пасля 2020 года, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядома як мінімум пра два такія выпадкі. Ставяць у СНС і тыя сем’і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў. Пра гэта піша рэсурс hrodna.life.

Сярод пастаўленых у СНС — сем’і дастаткова медыйных людзей у Гародні, якіх рэдакцыя не называе. Як правіла, аднаго з бацькоў судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт.19.11 КаАП. На камісіях аб прызнанні гучалі фразы аб «няправільным ідэалагічным выхаванні».

Папярэджанні пра пастаноўку ў СНС з’явіліся ў чатах гарадзенскіх школ і гімназій падчас панікі, выкліканай прызнаннем партала s13.ru экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пастаноўкай пагражалі, калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.



Source link

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх