На Смаргоншчыне з “рабочым візітам” пабываў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іван Язэпчык. Пра яго абранне на гэтую пасаду мы расказвалі раней.
У Смаргоні Язэпчык сустрэўся з мясцовай наменклатурай і пабываў у розных установах.
Смаргонская раённая газета “Светлы шлях” прысвяціла візіту звычайнага чыноўніка цэлы фотарэпартаж. Доўга расказваецца пра клопат дзяржаўных структур пра простых працоўных. І толькі ў канцы аповяду інфармуецца пра сапраўдную мэту агітацыйнай паездкі:
“Иван Войтехович подчеркнул, что профсоюзные организации играют активную роль в повышении осведомленности населения о значении выборов, каждый работник должен быть вовлечён в процесс и осознавать свою ответственность за будущее страны”.