Навіны
Польшча ўвяла “асаблівыя меры” для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі
Date: 29 Лістапад 2024Author: harodniapravy
Польшча ўкараніла “асаблівыя меры” для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі. Пра гэта стала вядома з ліста намесніцы міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкі Машчыцкай-Дэндыс, які атрымаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Раней ён звяртаўся ў польскі МЗС з просьбай аб садзейнічанні пры звароце ў выдачы гуманітарных польскіх віз беларусам у Грузіі.
У адказе адзначаецца, што “грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (на працягу не менш за 6 месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання”. Падкрэсліваецца, што згаданыя “асаблівыя меры” ўведзены “для аператыўнай выдачы гуманітарных віз членам беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для бягучага абслугоўвання грамадзян Беларусі, уцягнутых у прадэмакратычную дзейнасць і якія імкнуцца ўехаць у ЕС”.
“Мы ўдзячныя польскім уладам за садзейнічанне грамадзянам Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі, — піша Латушка. — Важна, каб беларусы маглі разлічваць на атрыманне польскай візы, асабліва ў выпадках, калі яны падвяргаюцца палітычным пераследам з боку рэжыму Лукашэнкі, і іх жыццю пагражае рэальная небяспека”.
Share this:TwitterFacebookLike Loading…
Похожее
Польшчавізы
Польшча ўкараніла “асаблівыя меры” для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі. Пра гэта стала вядома з ліста намесніцы міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкі Машчыцкай-Дэндыс, які атрымаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Раней ён звяртаўся ў польскі МЗС з просьбай аб садзейнічанні пры звароце ў выдачы гуманітарных польскіх віз беларусам у Грузіі.
У адказе адзначаецца, што “грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (на працягу не менш за 6 месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання”. Падкрэсліваецца, што згаданыя“асаблівыя меры” ўведзены “для аператыўнай выдачы гуманітарных віз членам беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для бягучага абслугоўвання грамадзян Беларусі, уцягнутых у прадэмакратычную дзейнасць і якія імкнуцца ўехаць у ЕС”.