За чатыры гады колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася на траціну.
Увесну 2020-га ў краіне, па дадзеных міністэрства інфармацыі, было зарэгістравана 1586 медыя. А сёння іх засталося толькі 1146, вынікае са словаў дырэктаркі інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч.
Пры тым Акуловіч сітуацыю ў беларускіх медыя называе даволі “прыстойным медыяландшафтам”. Чыноўніца пры тым не кажа пра тое, што тыя медыі, якія засталіся, гэта спрэс дзяржаўныя медыі. Незалежныя выданні ўсе закрытыя і забароненыя.
Пераважная бальшыня аўтарытэтных і уплывовых беларускіх медыя прызнаныя ў Беларусі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”