Былыя турэмшчык і выратавальнік, святар, бубнач, латыш: на тыдні паводле палітычных артыкулаў судзілі 65 чалавек
З 25 па 29 лістапада ў судах Беларусі разглядалі 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 65 чалавек. Мінімум 12 судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме. Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул — «народны» артыкул 342 КК. У межах 19 спраў паводле яго судзілі 24 чалавекі. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум шэсць чалавек. Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 51 чалавека.
Апроч гэтага, было разгледжана 14 апеляцый на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 38 суддзяў.
Распавядаем пра палітычна матываваныя крымінальныя суды за мінулы тыдзень.
Чытаць па спасылцы