выбары-вырабы У Шчучыне “дэпутатка” Палаты Хальцова агітавала моладзь за “выбары” Date: 30 Лістапад 2024Author: harodniapravy У Шчучыне “дэпутатка” Палаты Надзея Хальцова агітавала моладзь за “выбары”. Пра гэта расказала раённе дзяржаўнае выданне “Дзянніца”: “Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзея Хальцова працавала на гэтым тыдні у выбарчай акрузе на тэрыторыі Шчучынскаг раёна. Парламентарый правяла сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў Шчучына, а таксама ўзяла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з актывам і моладдзю нашага раёна. У рамках сустрэч з працоўнымі калектывамі нашага горада Надзея Хальцова сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ганнай Хвядзюк наведалі сярэднюю школу № 2, РУП ЖКГ і прадпрыемства “Аромавкус”. Падчас сустрэч удзельнікі абмеркавалі бягучую электаральную кампанію, спецыфіку і асноўныя прававыя аспекты выбараў”. “Грунтоўная размова адбылася падчас дыялогавай пляцоўкі з актывам і працоўнай моладдзю раёна “У будучыню глядзім разам”. Акрамя Надзеі Хальцовай і Ганны Хвядзюк удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Юрый Пашук, член Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Наталля Сямашка і першы сакратар Шчучынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Дзмітрый Чывіль”. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Шчучынвыбары-вырабы


У Шчучыне “дэпутатка” Палаты Надзея Хальцова агітавала моладзь за “выбары”. Пра гэта расказала раённе дзяржаўнае выданне “Дзянніца”:

“Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзея Хальцова працавала на гэтым тыдні у выбарчай акрузе на тэрыторыі Шчучынскаг раёна. Парламентарый правяла сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў Шчучына, а таксама ўзяла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з актывам і моладдзю нашага раёна.

У рамках сустрэч з працоўнымі калектывамі нашага горада Надзея Хальцова сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ганнай Хвядзюк наведалі сярэднюю школу № 2, РУП ЖКГ і прадпрыемства “Аромавкус”. Падчас сустрэч удзельнікі абмеркавалі бягучую электаральную кампанію, спецыфіку і асноўныя прававыя аспекты выбараў”.

“Грунтоўная размова адбылася падчас дыялогавай пляцоўкі з актывам і працоўнай моладдзю раёна “У будучыню глядзім разам”. Акрамя Надзеі Хальцовай і Ганны Хвядзюк удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Юрый Пашук, член Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Наталля Сямашка і першы сакратар Шчучынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Дзмітрый Чывіль”.



Source link

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Прокрутить вверх