Имя автора: News

Grodno

пераслед У затрыманых з Наваградку арыштоўваюць маёмасць Date: 2 Снежань 2024Author: harodniapravy Следчыя пачалі арыштоўваць маёмасць у жыхароў Наваградку, якіх затрымалі падчас хапуна напрыканцы кастрычніка. Як перадае “Белсат”, арышт наклалі на маёмасць сямейнай пары Аляксандра і Ірыны Лебедзь, а таксама Вольгі Аляшкевіч і Таццяны Палубок. У актывіста Ігара Хіневіча забралі ўсе наяўныя грошы, таму яго сям’я засталася без сродкаў да існавання. Хапун у Наваградку 30 кастрычніка зладзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Паведамлялася, што некаторых затрыманых сілавікі самі ў іх тэлефонах падпісвалі на тэлеграм-каналы, прызнаныя “экстрэмісцкімі”. Затрыманых завозілі на допыты ў Гародню. Некалькі чалавек адпусцілі, астатніх да суда пакінулі ў следчым ізалятары. Дакладная колькасць затрыманых дагэтуль невядомая. Як мінімум шэсць чалавек застаюцца пад вартай — на іх пачалі крымінальныя справы. Паводле інфармацыі “Белсату”, у ГУБАЗіКу арыштаваных падазраюць у адміністраванні тэлеграм-чата “Партызаны Навагрудка”. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее НаваградакСледчы камітэтпераслед

Следчыя пачалі арыштоўваць маёмасць у жыхароў Наваградку, якіх затрымалі падчас хапуна напрыканцы кастрычніка. Як перадае “Белсат”, арышт наклалі на маёмасць сямейнай

Grodno

пераслед На Гарадзеншчыне не спыняюцца суды за “экстрэмізм” Date: 2 Снежань 2024Author: harodniapravy Паводле раскладу судоў за мінулы тыдзень на Гарадзенешыне прайшло не менш 6 адміністрацыйных працэсаў паводле пратаколаў, складзеных на нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. У Гародні ў судзе Ленінскага раёну суддзя Наталля Горбач судзіла Алега Жугжду (вядомы гарадзенскі рэжысёр лялечнага тэатру) і Леаніда Кліменку. У Ваўкавыскім раённым судзе Юрый Якімовіч судзіў Аляксандра Сезеня. У Воранаўскім раённым судзе пад пераслед і “разгляд” суддзі Івана Ластоўскага трапілі два чалавекі: Арцём Сяўрук і Аляксандар Талочка. У Карэліцкім раённым судзе Руслан Хіхол судзіў Святлану Турок. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Гарадзеншчынасуды за экстрэмізм

Паводле раскладу судоў за мінулы тыдзень на Гарадзенешыне прайшло не менш 6 адміністрацыйных працэсаў паводле пратаколаў, складзеных на нібыта распаўсюд

Grodno

пераслед У Гародні судзяць Андрэя Слізевіча Date: 2 Снежань 2024Author: harodniapravy У Гародні пачаўся суд па крымінальнай справе над мясцовым жыхаром Андрэем Слізевічам. Карны палітычны працэс пачаўся 2 снежня ў абласным судзе. Андрэя Слізевіча вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 130, частках 1,2 артыкулу 368, частцы 2 артыкулу 367 Крымінальнага кодэксу РБ. Судовы працэс вядзе Віталь Кулеш. Пра затрыманне Андрэя Слізевіча стала вядома 27 сакавіка. Нагодай для затрымання сталі каментары ў Instagram пра Расею пасля тэрарыстычнага акту ў «Крокус Сити Холле». Акрамя гэтага Слізевіч нібыта зняважыў Лукашэнку і яго сілавікоў у YouTube и Telegram. Праўладныя каналы публікавалі з ім «пакаяльнае» відэа. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Андрэй СлізевічГародняпераследрэпрэсіі

У Гародні пачаўся суд па крымінальнай справе над мясцовым жыхаром Андрэем Слізевічам. Карны палітычны працэс пачаўся 2 снежня ў абласным

Grodno

эканоміка Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра угнаенняў “Гродна-Азот” Date: 2 Снежань 2024Author: harodniapravy Беларускія ўгнаенні ў ЕС / delfi.lt Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў. Мяркуецца, што фірма-пасярэднік NFT LLC дапамагала “Гродна-Азоту” абыходзіць заходнія санкцыі, накладзеныя тры гады таму за звальненні рабочых за “палітыку”. NFT LLC пастаўляла з “Гродна-Азота” ў ЕС карбамід. Санкцыйны спіс дапоўнілі з ініцыятывы Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Яшчэ ў пачатку 2023 года з’явілася расследаванне пра тое, як “Гродна Азот” абыходзіць санкцыі і прадае ўгнаенні ў Еўропу. У Літве былі затрыманні. Але і пасля гэтага шэрыя схемы працавалі. У Польшчы занепакоіліся ростам імпарту азотных угнаенняў з РБ і РФ (за апошні год — удвая). У гэтых краінах сабекошт вытворчасці значна ніжэйшы з-за нізкіх коштаў на газ. Таму польскія вытворцы, якім цяжка канкураваць, пачалі пратэставаць. Еўрарадыё Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Гродна-Азотсанкцыіэканоміка

Беларускія ўгнаенні ў ЕС / delfi.lt Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага экспарцёра азотных угнаенняў. Мяркуецца, што фірма-пасярэднік NFT LLC дапамагала “Гродна-Азоту”

Belorussia

Дрон-камикадзе ВСУ уничтожил российский наземный беспилотник — Новости Беларуси

Видеофакт. Оператор дрона-камикадзе из 13 бригады Нацгвардии Украины «Хартия» уничтожил российский наземный беспилотник. Как сообщает Цензор.НЕТ, видеозапись успешной атаки украинского

Grodno

каляндар 145 гадоў з дня нараджэння Фелікса Стацкевіча Date: 2 Снежань 2024Author: harodniapravy Фелікс Стацкевіч нарадзіўся 2 снежня 1879 года ў Шчучыне ў сям’і каморніка. Бацькі лічылі сябе палякамі, так што выхоўваўся ён у польскім духу. У гімназію яго аддалі аж у Пецярбург (навучаўся там у 1891-1900 гг). Ужо ў гімназіі далучыўся да грамадскай дзейнасці. У 1900 г. Стацкевіч паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту, адкуль за удзел у дэманстрацыях у лютым і сакавіку 1901 года выключаны. Арыштаваны і высланы на радзіму пад нагляд паліцыі. Займаўся прыватнай настаўніцкай працай. У гэты час пачаў асэнсоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць. Улетку 1901 г. у маёнтку Сіткаўцы Грабіцкіх пазнаёміўся з Алаізай Пашкевіч. Увосень 1902 г. вярнуўся ў Пецярбург, дзе далучыўся да беларускага гуртка, пазнаёміўся з братамі Луцкевічамі і земляком Вацлавам Іваноўскім. Урэшце стаў сябрам Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады. Пэўны час працаваў у прыватнай натарыяльнай канторы ў Марыупалі. Вясной 1903 г. Стацкевіч выехаў з Пецярбургу працаваць на Прыладажскіх каналах і часова страціў сувязь з беларускім рухам. Вясной 1905 г. аднавіўся на вучобу ў Пецярбургскім універсітэце, потым па намаўленні Іваноўскага паехаў у Кракаў вучыцца друкарскай працы. Атрымліваў фінансавую падтрымку ад прадстаўнікоў ППС, непасрэдна ад Юзафа Пілсудскага. Вярнуўся ў Вільню ў жніўні 1905 года. У рэвалюцыйны час вёў прапаганду ў Вільні і Мінску, наладзіў выпуск пракламацый. Між іншым быў надрукаваны “Хрэст на свабоду” Цёткі. Удзельнічаў у партыйным з’ездзе БРГ у канцы 1905 г. У пачатку траўня 1906 г. пераехаў у Менск і падпольна заняўся друкарскімі справамі. У дзень друкаваў да 400 улётак. Друкарня “Аганёк” (мянушка Стацкевіча) працавала да жніўня 1907 г., спыніла працу з ліквідацыяй партыйнай працы ў Мінску. Увосень 1907 г. вёў школку ў мястэчку Івянец, рыхтаваў дзяцей да гімназіі З 1908 г. працаваў сакратаром мінскіх адвакатаў Шабуні і Дземідовіча ў Ігумене. Там пачаў ствараць бібліятэку. Потым паехаў у Расею да інжынера Басяцкага ў Ноўгарад працаваць гідратэхнікам на прыладажскіх каналах, кантактаваў з пецярбургскімі беларусамі. У 1913 г. Стацкевіч скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, пасля гэтага ажно да 1919 г. працаваў у Цвяры. У 1919-20 гг. – супрацоўнік выдавецкага аддзелу Наркамата асветы Літбелу. У 1920-23 гг. супрацоўнік Віленскага беларускага саюза кааператываў. У 1923 г. выкладаў лацінскую мову і быў дырэктарам Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Скарыны. У 1926 г. абраны сябрам Управы ТБШ, пасля расколу на нелегальным з’ездзе ў 1929 г. абраны старшынём Галоўнай управы ТБШ. Адначасна працаваў у Савеце адвакатаў пры Віленскім апеляцыйным судзе. У 1930 і 1933 гадах Стацкевіч двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі, другі раз за выданне часопіса ТБШ. У 1939-41 гг. настаўнічаў у Вялейцы і Клецкім раёне. У вайну працаваў суддзём у Смаргоні, у 1944-49 гг. – супрацоўнік Беларускага музея ў Вільні, у 1945-49 – музея Пушкіна ў мястэчку Мяркучай пад Вільняй. Фелікс Стацкевіч быў вядомым актывістам руху эсперантыстаў, склаў “Эсперанта-беларускі слоўнік” (рукапіс у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі), пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага “Тэорыя права і маральнасць” (публікацыя не выяўлена). У старасці жыў у нястачы ў доме інвалідаў. Памёр 21 чэрвеня 1967 года ў Вільні, пахаваны на Спаса-Ефрасінеўскіх могілках. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Фелікс Стацкевічкаляндар Гарадзеншчыны

Фелікс Стацкевіч нарадзіўся 2 снежня 1879 года ў Шчучыне ў сям’і каморніка. Бацькі лічылі сябе палякамі, так што выхоўваўся ён

Belorussia

В парламенте Франции призвали отправить в Украину военных инструкторов — Новости Беларуси

иллюстративное фото Депутатов из разных политических групп направили письмо министру обороны страны. Пять депутатов из разных политических групп Франции направили

Grodno

дзяржаўная прапаганда Наваградак прыняў чарговую ідэалагічную акцыю Date: 1 Снежань 2024Author: harodniapravy Наваградчына пераняла эстафету чарговай дзяржаўнай ідэалагічнай акцыі, якая скіраваная нібыта на культурную ідэнтычнасць, толькі па-сутнасці ёсць чарговай савецка-расейскай кампаніяй адыёзнай прапаганды. Тым не менш мясцовыя ідэолагі ганарова рапартуюць: Укрепление единства и сплоченности белорусского народа, поддержка культурной идентичности – именно с такой целью шагает по стране республиканская акция «За Беларусь единую!», инициированная Молодежным театром эстрады. Агульная акцыя стартавала 25 лістапада ў Талачыне, а ўжо 27-га цэнтрам прапаганды стаў гістарычны Наваградак. Стартовали мероприятия на Новогрудском заводе газовой аппаратуры с концертной программы. Продолжилось мероприятие на базе Новогрудского центра культуры и народного творчества. Здесь прошла диалоговая площадка с участием молодежного актива района.Спикерами на встрече выступили председатель Новогрудского райисполкома Сергей Чарковский, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, заслуженный артист Республики Беларусь Руслан Чернецкий, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин, председатель Новогрудского районного Совета депутатов Светлана Королько, заместитель председателя райисполкома Людмила Мороз. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Наваградакдзяржаўная прапагандапаказуха

Наваградчына пераняла эстафету чарговай дзяржаўнай ідэалагічнай акцыі, якая скіраваная нібыта на культурную ідэнтычнасць, толькі па-сутнасці ёсць чарговай савецка-расейскай кампаніяй адыёзнай

Grodno

пераслед Instagram-старонку былога палітвязня Ермашука прызналі «экстрэмісцкай» Date: 1 Снежань 2024Author: harodniapravy Instagram-старонку былога палітвязня Вадзіма Ермашука прызналі «экстрэмісцкай» Адпаведнае рашэнне ў судзе Ленінскага раёну Гародні прыняў суддзя Артур Лешык. Нагадаем, палітзняволены блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У жніўні Ермашук паведаміў пра анкалагічнае захворванне. Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонкі «grodno_courts, «saanfranciscoo», Instagram-старонка «a_matsiyeuskaya», Telegram-каналы і чаты «Вiдсiч», «Йолки», «Справедливый мир», «Дипломатия», «БСДП», «Беларускi iнстiтут публiчнай гiсторыi», «БХД Партыя Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя», «sekktor магчымасцi для культурных i творчых людзей Беларусi». Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Вадзім Ермашукпераслед

Instagram-старонку былога палітвязня Вадзіма Ермашука прызналі «экстрэмісцкай» Адпаведнае рашэнне ў судзе Ленінскага раёну Гародні прыняў суддзя Артур Лешык. Нагадаем, палітзняволены

Прокрутить вверх