Grodno

Grodno

сумежжа Беларусам стала цяжэй зрабіць студэнцкія візы ў Польшчу Date: 8 Снежань 2024Author: harodniapravy У 2024 годзе кожная чацвёртая заява на студэнцкую візу ў Польшчу ад беларусаў была адхілена, паведамляе “Белсат”. Паводле дадзеных МЗС Польшчы, з 1 студзеня па 31 кастрычніка было пададзена 3433 заявы на студэнцкія візы, аднак зацверджаны толькі 2540. Адмову атрымалі 893 заяўнікі — гэта 26 % ад агульнай колькасці. Праблемы з атрыманнем віз пачаліся яшчэ ў жніўні, калі беларусам сталі часта адмаўляць у студэнцкіх візах. Адмовы паступалі не ад консула, як звычайна, а ад Міністэрства замежных спраў Польшчы. Таксама польскія консульствы пачалі патрабаваць сертыфікат аб веданні польскай мовы і настрыфікацыю атэстата — патрабаванні, якія раней не высоўваліся. Настрыфікацыю можна зрабіць толькі на тэрыторыі Польшчы, але для ўезду неабходная віза, якую, у сваю чаргу, не выдавалі без настрыфікацыі. Універсітэты спрабавалі вырашыць гэтую праблему, дазволіўшы студэнтам афармляць дакументы праз прадстаўнікоў, аднак гэтая мера не дапамагла ўсім. У выніку некаторыя студэнты дагэтуль не могуць выехаць на вучобу. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Польшча-Беларусьвізы студэнтам

У 2024 годзе кожная чацвёртая заява на студэнцкую візу ў Польшчу ад беларусаў была адхілена, паведамляе “Белсат”. Паводле дадзеных МЗС Польшчы, з 1 студзеня […]

Grodno

выбары-вырабы Камісіі на “выбарах” строга засакрэчаны Date: 8 Снежань 2024Author: harodniapravy Ажно каля 60 тысяч чалавек будуць задзейнічаныя ў рабоце выбарчых камісій на так званых прэзідэнцкіх выбарах у студзені 2025 года. Такія даныя прывёў цяперашні старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Але іх спісы будуць засакрэчаны.  Гэта азначае, што 60 тысяч чалавек (дадайце сюды яшчэ тысячы міліцыянтаў) будуць задзейнічаны на “спецаперацыі” па пераафармленні чарговага тэрміна кіравання Лукашэнкі і атрымаюць за гэта грошы з дзяржаўнага бюджэту, гэта значыць з працы іншых грамадзянаў. Аднак камуніст Карпенка патлумачыў гэта зусім іначай: «Гэта грамадзяне, якія працуюць на асноўных месцах работы. І ў вольны ад гэтай дзейнасці час садзейнічаюць у вырашэнні важных дзяржаўных задач, арганізуючы працэс выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам і яго патрабаваннямі», — кажа Ігар Карпенка. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама прывёў сваю версію, чаму прынята рашэнне не публікаваць поўныя спісы персанальнага складу членаў выбарчых камісій рознага роўню. «Сёння дакладна даказана, што гэтыя спісы станавіліся аб’ектам вывучэння спецслужбаў шэрагу дзяржаў, якія пераследвалі свае пэўныя мэты. У далейшым пачынаўся своеасаблівы булінг гэтых людзей», — сцвярджае ён. Насамрэч жа такая сакрэтнасць яскрава паказвае ўсю “папулярнасць” “обшчанацыянальнага лідзера”. Многім удзельнікам гэтых камісій проста сорамна ў іх знаходзіцца, а кіраўніцтвам камісій страшна за тое, што ім давядзецца ў будучым у судах адказваць за незаконныя дзеянні. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Игорь Карпенковыбарчыя камісіівыбары-вырабы

Ажно каля 60 тысяч чалавек будуць задзейнічаныя ў рабоце выбарчых камісій на так званых прэзідэнцкіх выбарах у студзені 2025 года.

Grodno

сумежжа Новы кіраўнік МУС Літвы хоча ўзмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю Date: 7 Снежань 2024Author: harodniapravy Новы міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў тэлерадыёкампаніі LRT, ці плануе Вільня закрываць апошнія два пункты пропуску, якія працуюць на мяжы з Беларуссю: «Каменны Лог» — «Меднікі» і «Беняконі» — «Салечнікі». Ён растлумачыў, што па «пэўных калідорах» перавозкі ідуць не толькі ў Беларусь і Расію, «але і далей». «Напэўна, мы не можам зачыніцца», — працытавала Кандратовічуса LRT. Пры гэтым міністр мяркуе, што кантроль на памежных пунктах «павінен быць узмоцнены […] як з-за парушэння санкцый, так і з-за магчымага, скажам так, уезду непажаданых асоб у Шэнген», — сказаў ён. “Мы пагаворым з камандзірамі [пунктаў пропуску], паглядзім, якая сітуацыя, але я мяркую, што закрываць [іх] на гэты момант зусім няма неабходнасці”. Таксама Кандратовіч удакладніў, што практыка “разварочвання” мігрантаў на мяжы працягнецца. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Літвамяжа

Новы міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў тэлерадыёкампаніі LRT, ці плануе Вільня закрываць апошнія два пункты пропуску, якія працуюць на мяжы

Grodno

пераслед ГУБАЗіК не выстаўляе больш «пакаяльныя відэа», але выстаўляе аўдыё Date: 7 Снежань 2024Author: harodniapravy Апошняе відэа з затрыманым, дзе быў бачны ягоны твар, выйшла на канал ГУБАЗіКа 30 кастрычніка 2024 года. Але сілавікі не здолелі абысціся без кантэнту з прыніжэннем затрыманых беларусаў. Апошнія два дні ГУБАЗіК адкрыў для сябе новы фармат кантэту з прыніжэннем затрыманых. Цяпер яны не паказваюць твар чалавека, а падстаўляюць відэашэраг пад запісанае аўдыя з голасам затрыманых. Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё ж запісваюць відэа з затрыманымі, але не выкладаюць іх. Нагадаем, 30 кастрычніка 2024 года ў тэлеграм-канале «Графач», блізкім да міністра інфармацыі Марата Маркава, выйшаў заклік болей не публікаваць «пакаяльныя відэа»: «Ёсць меркаванне, што яны ўжо выканалі сваю ролю. … Эфект ужо дасягнуты, і далейшы прыём нават самых карысных лекаў можа мець пабочкі». Пасля гэтага, выглядае, губазікаўцам загадалі адмовіцца ад ранейшай рэпрэсіўнай практыкі. На працягу месяца сілавікі прыслухоўваліся да падказкі, а цяпер знайшлі спосаб фармальна абысці яе. Наша Ніва Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее ГУБОПиКпакаяльныя відэа

Апошняе відэа з затрыманым, дзе быў бачны ягоны твар, выйшла на канал ГУБАЗіКа 30 кастрычніка 2024 года. Але сілавікі не

Grodno

каляндар 200 гадоў з дня нараджэння Юльяна Бакшанскага Date: 7 Снежань 2024Author: harodniapravy Удзельнік вызвольнага руху, публіцыст, камандзір паўстанцкага атраду ў 1863 годзе Юльян Бакшанскі нарадзіўся 7 снежня 1824 года ў маёнтку Тупальшчына (Смаргонскі раён). Паходзіў са шляхецкага роду Бакшанскіх. Бацька – Юзаф, быў родам з Смаргоні, дзе працаваў суддзём, быў уладальнікам Тупальшчыны і кіраваў казённым маёнткам Смаргонь, які належаў графу Каралю Пшаздзецкаму, але быў канфіскаваны за ўдзел гаспадара ў вызвольным паўстанні 1830-31 гадоў і перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. Маці – Юстына з роду Невяровічаў. Вучыўся Юльян Бакшанскі ў Віленскай гімназіі. У 1842 годзе за захоўванне забароненых кніг расейская ўлада выслала яго ў Разанскую губерню. Вярнуўшыся са ссылкі, у 1847 годзе Бакшанскі зрабіў спробу узняць паўстанне смаргонскіх сялян. Напісаў адозву, у сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць расейскіх памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў. Але гэты план здзейсніць не ўдалося. Юльян Бакшанскі быў арыштаваны і засуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе Бакшанскі вярнуўся на радзіму. Яго вольналюбівая няўрымслівая натура не магла цярпець акупацыі краю чужынцамі. Бакшанскі далучыўся да паўстання, як і Кастусь Каліноўскі, належаў да шэрагу больш радыкальных рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты кірунак вызвольнага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстання толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Неўзабаве Юльян Бакшанскі арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў, які дзеіў на тэрыторыі Маладэчаншчыны і Вялейшчыны. Галоўнай мэтай было стварыць шматлікую баяздольную арганізацыю, прыцягнуць да змагання шмат сялян. Жыхары Маладэчна і навакольных земляў падтрымалі Бакшанскага і бралі актыўны ўдзел у паўстанні, аднак сілы былі няроўныя. Расейскія ўлады на чале з Мураўёвым-вешальнікам жорстка распраўляліся з паўстанцамі і прыкладна ў траўні 1863 года паўстанне было амаль задушана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, толькі на Гарадзеншчыне яшчэ працягвалася барацьба. Бакшанскі працягваў змагацца, але 4 красавіка 1863 года яго атрад трапіў у засаду расейцаў каля вёсак Свечкі і Плябань (цяпер Маладэчанскі раён). У ар’ергардным баі з царскімі казакамі загінуў амаль увесь паўстанцкі атрад, у тым ліку і яго кіраўнік Юльян Бакшанскі, а таксама Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы хлопец Ігнат Сулістроўскі. На месцы гераічнай смерці паўстанцаў, у 1980-ыя гады каля вёскі Плябань быў усталяваны крыж і пастаўлены помнік. Пасля паўстання на Маладэчаншчыне разгарнулася актыўная палітыка русіфікацыі краю. Менавіта на Маладэчаншчыне, у 1944 годзе, у 105-гадовым веку, памёр апошні ўдзельнік паўстання 1863 года, Ігнат Абрамовіч, які пахаваны ў мястэчку Краснае пад Маладэчнам. У цяперашняй Беларусі Юльян Бакшанскі не ўшанаваны ніяк. На месцы былой сядзібы ў Тупальшчыне ад самога сядзібнага дома не засталося нават падмуркаў. Там зараз калгаснае поле. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее ТупальшчынаЮльян Бакшанскікаляндар

Удзельнік вызвольнага руху, публіцыст, камандзір паўстанцкага атраду ў 1863 годзе Юльян Бакшанскі нарадзіўся 7 снежня 1824 года ў маёнтку Тупальшчына

Grodno

дзяржаўная прапаганда У Карэліцкім раёне ў школе святкавалі 25 год “Союзного государства” Date: 7 Снежань 2024Author: harodniapravy У школе вёскі Краснае Карэліцкага раёну настаўнікі арганізавалі святкаванне 25-годдзя так званага “Союзного государства”. Яго арганізатарамі сталі мясцовыя настаўнікі: 5 декабря в ГУО «Красненская средняя школа Кореличского района» для учащихся 9-11 классов был проведён единый урок в форме диалоговой площадки «Союзное государство. 25 лет вместе», посвященный 25-летию подписания Договора между Российской Федерацией и Республикой Беларусь «О создании Союзного государства». В подготовке и проведении мероприятия приняли участие педагоги, выполняющие функции классных руководителей. Падобнае мерапрыемства было праведзена і ў 7-ым класе гэтай школы. Пра гэта расказана на сайце школы, дзе дырэктар Наталля Бурак. Пахвалілася арганізацыяй гэтага прарасейскага мерапрыемства ў раённай газеце “Полымя” Скворода Юлия Владимировна, заместитель директора по воспитательной работе  ГУО «Красненская средняя школа Кореличского района». Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Карэліцкі раёнКраснаерусіфікацыя

У школе вёскі Краснае Карэліцкага раёну настаўнікі арганізавалі святкаванне 25-годдзя так званага “Союзного государства”. Яго арганізатарамі сталі мясцовыя настаўнікі: 5

Grodno

пераслед У Гародні чарговы карны палітычны працэс Date: 6 Снежань 2024Author: harodniapravy Згодна з раскладам судоў 6 снежня ў судзе Ленінскага раёну пачаўся чарговы карны палітычны крымінальны працэс. На лаве падсудных Цімур Батаеў. Яго вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу РБ (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Карны прысуд прызначана абвесціць Ганна Лявусік. Напомнім, што гэтая суддзя трапіла ў санкцыйны спіс Еўразвязу і Канады. У яе дастаткова багаты “паслужны” спіс. Найбольш вядомая крымінальная справа, калі яна ў Гародні засудзіла лекара-неўролага Аляксандра Цялегу да 4 гадоў калоніі. У красавіку яна судзіла па крымінальнай справе Алега Падасінавіка (вынік суду невядомы). Нямала на рахунку Лявусік і адміністрацыйных карных працэсаў. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Ганна ЛявусікТимур БатаевЦімур Батаеў

Згодна з раскладам судоў 6 снежня ў судзе Ленінскага раёну пачаўся чарговы карны палітычны крымінальны працэс. На лаве падсудных Цімур

Grodno

Навіны Выйшла новая кніга, прысвечаная Алесю Бяляцкаму Date: 6 Снежань 2024Author: harodniapravy У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне называецца “За беларускае жыццё…”. Выданне якраз прымеркаванае да 10 снежня – Дня сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і другой гадавіны прызнання Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму. Выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Цэнтра Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь. Змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на Беларускім Радыё Рацыя, успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча, якія таксама друкаваліся на сайце Рацыі, інтэрв’ю Алеся Бяляцкага, якія гучалі на Беларускім Радыё Рацыя, Нобелеўская прамова, якую зачытвала жонка лаўрэата Наталля Пінчук, апошняе слова Бяляцкага на палітычным карным працэсе і яго лісты з савецкага войска, якія друкуюцца ўпершыню. Выданне багата аформленае рэдкімі фотаздымкамі розных гадоў, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне называецца “За беларускае жыццё…”. Выданне якраз

Grodno

Навіны Незвычайны судовы працэс у Гародні Date: 6 Снежань 2024Author: harodniapravy Незвычайны судовы працэс прайшоў у Гародні. Пара выпускнікоў пажанілася гэтым летам. Але пазней з’явіліся сумневы ў мэтах шлюбу. Так, хлопец павінен быў з’ехаць працаваць у іншы горад, але пасля вяселля атрымаў пераразмеркаванне. Пазней высветлілася, што маладыя не жывуць разам, не знаёмяць адно аднаго з бацькамі і нават не робяць сумесныя фота. Усё скончылася судом, пiша Onliner.by. З матэрыялаў справы вядома, што хлопец вучыўся на бюджэце ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце, прычым на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. ВНУ ён скончыў сёлета і па размеркаванні павінен быў з’ехаць працаваць у Гомель. У чэрвені хлопец ажаніўся: дзяўчына — вайскоўка, таму мужа пакінулі ў Гродне і пераразмеркавалі. Але ў судзе высветлілася, што праз паўгадзіны пасля рэгістрацыі шлюбу пара раз’ехалася па розных дамах. З таго моманту разам муж і жонка не жылі, агульнага бюджэту і гаспадаркі не вялі. «На працягу ўсяго перыяду часу сумесна не фатаграфаваліся, не знаёмілі сваякоў з мужам (жонкай) і не паведамлялі аб рэгістрацыі шлюбу, не аказвалі дапамогі адно аднаму ў перыяды часовай непрацаздольнасці. Так, адказчык С. не наведваў Г. у перыяд яе хваробы і знаходжання на лячэнні ў медустанове ва ўмовах стацыянара», — паведамілі ў судзе. Пара іскавыя патрабаванні не прызнала: казалі, што блізкія адносіны ў іх былі да шлюбу, а пасля вяселля нібыта яны ўсё ж праводзілі час разам. Вывучыўшы ўсе матэрыялы і заслухаўшы сведак, суд прызнаў шлюб несапраўдным. Таксама адказчыкаў абавязалі аплаціць дзяржпошліну: па 60 рублёў з кожнага. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее ГародняЗАГС

Незвычайны судовы працэс прайшоў у Гародні. Пара выпускнікоў пажанілася гэтым летам. Але пазней з’явіліся сумневы ў мэтах шлюбу. Так, хлопец

Grodno

культура У Лідзе з’явіцца помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю Date: 6 Снежань 2024Author: harodniapravy У горадзе Ліда ў наступным годзе з’явіцца помнік беларускаму паэту – Валянціну Таўлаю. Плануецца, што ён будзе ўсталяваны 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці, які будзе ў сябе прымаць гэты заходне-беларускі горад. Бронзавы помнік будзе стаяць (на ўскраіне горада) на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Валянцін Таўлай вядомы пад творчымі псеўданімамі Усяслаў Барвінец, Янка Бунтар, Васіль, Ілюк Прышчэпа (сумесна з Янкам Брылём), Паўлюк Сірата, В. Тарскі нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Пачатковую адукацыю Валянцін атрымаў у польскай школе ў Лідзе. Пад час яе ў 7 гадоў ён напісаў свой першы верш — «Верабейкі» («Wrobelki», на польскай мове ). У 1927 – 1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Ва ўзросце 25 гадоў Валянцін Таўлай перабраўся жыць назад у Ліду, дзе жыў у доме Кіры Брант, яго першай жонкі, працаваў у рэдакцыі газеты «Уперад». У гэты перыяд займаўся творчай працай, рыхтаваў да друку вершы для свайго зборніка «Шляхі і краты». Пасля вайны Валянцін Таўлай перабраўся ў Менск, дзе ў 1945 – 1947 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. 18 верасня 1946 года ў складзе дэлегацыі беларускіх пісьменнікаў на чале з жонкай песняра Уладзіславай Луцэвіч прымаў удзел у адкрыцці гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Лідзе. Памёр 27 красавіка 1947 года ад хваробы сэрца ва ўзросце 33 гадоў. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках. Яго імем названыя вуліцы ў Баранавічах, Гародні, Лідзе і Маладэчне. Бібліятэкі ў Баранавічах і Лідзе. У 2014 годзе да 100-годдзя паэта Белпоштай быў выпушчаны адмысловы канверт, а ў Лідзе адкрытыя дзьве памятныя шыльды на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» («Уперад»), у якой ён працаваў, і на доме, у якім ён жыў у 1939 – 1941 гадах. Беларускае Радыё Рацыя Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Валянцін ТаўлайЛіда

У горадзе Ліда ў наступным годзе з’явіцца помнік беларускаму паэту – Валянціну Таўлаю. Плануецца, што ён будзе ўсталяваны 7 верасня 2025 года

Grodno

пераслед Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2024 Date: 5 Снежань 2024Author: harodniapravy Каротка: Шырокамаштабныя адвольныя рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму і іншадумцаў у Беларусі ўзмацніліся на фоне абвешчаных уладамі прэзідэнцкіх выбараў. Праз адсутнасць значных пратэсных праяваў улады распаўсюджваюць рэпрэсіі на падазроныя з іх пункту гледжання сферы грамадскага жыцця і групы, успрыманыя як нелаяльныя. Гэта фармуе атмасферу страху, прыгнятае імкненне да аднаўлення апазіцыйных палітычных інстытутаў і незалежнага грамадзянскага сектара. Узмацненне праявы дзяржаўнага тэрору ўяўляе сабой патэнцыйную пагрозу для ўсіх, хто не падтрымлівае рэжым. “Вясна” вітае працэс вызвалення палітвязняў, які працягваецца ў Беларусі, асабліва з ліку ўразлівых груп, раней заканчэння тэрміну пакарання і падтрымлівае ўсе намаганні па падтрыманні гэтага працэсу. Здабыццё свабоды кожным і кожнай – неацэннае і не супярэчыць выказанаму праваабаронцамі патрабаванню і стратэгічнай мэце – вызваленню ўсіх палітвязняў. Нягледзячы на вызваленне вялікай колькасці палітвязняў па заканчэнні тэрміна і ў парадку памілавання, іх колькасць застаецца стабільна высокай: на канец лістапада 2024 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 1 296 палітвязняў, з іх 172 жанчыны. За месяц праваабарончая супольнасць прызнала такімі 62 чалавекі. З лета 2020 года праваабарончай супольнасцю прызнаныя палітвязнямі 3 638 чалавек, з іх 669 жанчын. Праваабаронцы: лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, а таксама Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова,Андрэй Чапюк і Наста Лойка, адвольна асуджаныя да пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях. Вядома пра некалькіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца доўгі час у рэжыме інкамунікада: Віктар Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і іншыя больш за год пазбаўленыя кантактаў са знешнім светам, у тым ліку ўнутры калоній; іх сітуацыя таксама мае рысы гвалтоўных знікненняў, забароненых міжнародным правам. У лістападзе падведзены вынікі крымінальнага пераследу ў Беларусі за кастрычнік: асуджаныя 172 чалавекі, з якіх 52 жанчыны і 120 мужчын. Яшчэ 12 чалавек былі асуджаныя ў межахпрацэдуры спецыяльнай вытворчасці. З верасня да сярэдзіны лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных спраў, абсалютная большасць з якіх — за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах. За лістапад праваабаронцамі зафіксавана 671 фактаў рэпрэсій, з іх 377 судоў паводлеадміністрацыйных справаў. Траціна пераследуемых — жанчыны; больш за ўсё фактаў зафіксавана ў Брэсцкай і ў Гомельскай абласцях. Спісы асоб і фармаванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама экстрэмісцкіх матэрыялаў, рэгулярна папаўняюцца. Такім чынам ствараюцца перадумовы для новых нападаў на грамадзянскую супольнасць і яе прадстаўнікоў. Таксама гэта спосаб дадатковага, часта несудовага, адвольнага абмежавання правоў і свабод грамадзян. Па-ранейшаму праваабаронцамі «Вясны» рэгулярна выяўляюцца і дакументуюцца факты прымянення катаванняў і іншых забароненых відаў абыходжання ў ходзе расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў, забароненых відаў абыходжання ў адміністрацыйным працэсе, а таксама ў месцах пазбаўлення волі. Экспертная місія кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ “Вясна”, апублікавала першую справаздачу з моманту пачатку выбарчай кампаніі аб сітуацыі перад прызначэннем выбараў, а таксама выпусціла аналітычную справаздачу аб утварэнні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае 10 снежня на адкрыццё выставы “Пачуцці” ў Варшаве, дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі зняволенымі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома “Пазначаныя жоўтым“. 25 лістапада ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын, традыцыйна пачаліся 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту, якія скончацца 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. На 30 лістапада ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваліся 1 296 палітычных зняволеных, з іх 172 жанчыны. Вядома пра 31 палітвязня з крытычным станам здароўя, не сумяшчальным з утрыманнем ва ўмовах пазбаўлення волі. За лістапад 62 чалавекі праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі. На канец лістапада налічваецца 2 392 былых палітвязняў, з іх 499 жанчын. Стала вядома, што ў лістападзе цалкам адбылі свае тэрміны пазбаўлення волі як мінімум 24 палітвязні, а таксама мінімум 15 палітвязняў адбылі тэрмін у кастрычніку.  У лістападзе А. Лукашэнка падпісаў яшчэ два ўказы аб памілаванні 63 чалавек, асуджаных па палітычных матывах. Усяго з чэрвеня гэтага года ў выніку памілавання выйшлі на волю 178 чалавек. Пры гэтым, агульныя паказчыкі палітычна матываванага пераследу працягваюць расці. Усяго вядома, што з 2020 года як мінімум 7 615 чалавек сутыкнулася з палітычна матываваным крымінальным пераследам, і ў дачыненні да не менш за 6 249 чалавек вынесеныя палітычна матываваныя прысуды. У лістападзе быў зафіксаваны мінімум 671 выпадак палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу. Палітвязні, якія застаюцца ў месцах пазбаўлення волі, працягваюць сутыкацца з ціскам з боку адміністрацый пенітэнцыярных установаў: змяшчэннем у ШІЗА і ПКТ, узмацненнем рэжыму адбыцця пакарання, новымі крымінальнымі абвінавачваннямі, адвольным абмежаваннем сувязяў са знешнім светам і інш. Пераслед пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам Заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам у Беларусі выкарыстоўваецца выключна для палітычна матываванага пераследу грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама як інструмент дзяржаўнага тэрору, у прыватнасці – для стварэння фармальных перадумоваў для апраўдання арыштаў і працяглага пазбаўлення волі. Унясенне розных суб’ектаў у “Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці” закладвае аснову для пераследу грамадзян за стварэнне экстрэмісцкіх або ўдзел у іх дзейнасці. У лістападзе Пералік папоўніўся чатырма пазіцыямі; усяго за тры гады (першае рашэнне прынята 21 верасня 2021 года) было прынята 246 адпаведных рашэнняў КДБ і МУС. У ліку новых “экстрэмісцкіх фармаванняў”, сярод якіх “дваровая кааліцыя “Ордэн”, з дзейнасцю якой звязаныя шырокамаштабныя затрыманні, якія адбыліся ў канцы верасня ў Беларусі, якія закранулі не менш за 200 чалавек.        У Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, за лістапад унесена 120 чалавек, у тым ліку 37 жанчын. Сярод новых імёнаў –  асуджаныя завочна праваабаронца Алена Маслюкова і грамадскія дзяячкі Вераніка Цапкала і Вольга Карач, адзначаныя ў пераліку як тыя, хто адбывае пакаранне. Усяго ў пераліку імёны 4 714 чалавек. Унесеныя ў Пералік на працяглы тэрмін (на тэрмін судзімасці і пяць гадоў пасля яе пагашэння) паражаюцца ў правах. У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены прызнаныя экстрэмісцкімі на падставе 107 судовага рашэння тэлеграм-каналы, Youtube і Tik-Tok каналы, старонкі ў сацыяльных сетках і іншыя крыніцы і носьбіты інфармацыі. Распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, пад якім беларускія спецслужбы і суды як правіла разумеюць няпэўна шырокае кола дзеянняў, не толькі тыя, якія прама забароненыя законам і пераследуюцца па Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, цягнуць пазбаўленне волі ці буйны штраф. Некалькі захаваных у сацыяльных сетках забароненых спасылак становяцца падставай для няпэўна працяглага адміністрацыйнага арышту – паслядоўна за кожную з захаваных або “распаўсюджаных” спасылак. Варта падкрэсліць, што паводле інфармацыі першага намесніка міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча, спіс налічвае 6 565 матэрыялаў. Спіс вядзецца з верасня 2008 года. Юрыдычная служба “Вясны” распавяла, як інфармацыйная прадукцыя становіцца экстрэмісцкай па рашэнні суда. Вясна Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее пераследрэпрэсіі

Каротка: Шырокамаштабныя адвольныя рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму і іншадумцаў у Беларусі ўзмацніліся на фоне абвешчаных уладамі прэзідэнцкіх выбараў. Праз

Grodno

Навіны Студэнта-юрыста дэпартавалі з Гародні і Беларусі за нясплачаныя штрафы Date: 5 Снежань 2024Author: harodniapravy Замежнага студэнта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта дэпартавалі з Беларусі і забаранілі яму ўезд у краіну на пяць гадоў, паведамляе гарадзенская міліцыя. Рашэнне пра дэпартацыю абвясцілі ва ўніверсітэце на “прафілактычным мерапрыемстве”, куды сабралі іншых замежных студэнтаў. На хлопца дэманстрацыйна начапілі кайданкі. Замежнік вучыўся на другім курсе юрыдычнага факультэта. Нагодай для высылкі стала тое, што ён ня ў час падаў дакументы для падаўжэння дазволу на часовае пражыванне, а таксама меў ажно сем парушэнняў па лініі ДАІ. Хаця хлопец і вучыўся на юрыста, з трох штрафаў ён сплаціў толькі адзін. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Гароднязамежныя студэнты

Замежнага студэнта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта дэпартавалі з Беларусі і забаранілі яму ўезд у краіну на пяць гадоў, паведамляе гарадзенская міліцыя. Рашэнне пра

Grodno

эканоміка За што сёлета судзілі ў Гарадзенскім абласным эканамічным судзе Date: 5 Снежань 2024Author: harodniapravy Асноўныя катэгорыі спраў, якія паступалі ў рамках адміністрацыйных правапарушэнняў у эканамічны суд Гарадзенскай вобласці цягам 11 месяцаў 2024 года, – правапарушэнні, звязаныя з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Пра гэта на брыфінгу распавёў журналістам намеснік старшыні эканамічнага суда Гарадзенскай вобласці Сяргей Лях, перадае БелТА. Асноўнымі Лях назваў правапарушэнні, звязаныя з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Гэтая тэндэнцыя актуальная з году ў год. За перыяд 11 месяцаў разгледжана 304 пратаколы, што склала 69% ад агульнай колькнымі асці разгляданых спраў. Акрамя таго, па 69 (15,6%) адміністрацыйных матэрыялах складзены пратаколы за правапарушэнні, прадугледжаныя арт.13.12 КаАП “Парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыя тавараў”, захоўванне і рэалізацыя тавараў без наяўнасці патрабаваных дакументаў. Часта такія пратаколы складаюцца на мяжы мытнікамі. “На трэцім месцы – парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі. Сярод іх у тым ліку – рэалізацыя пратэрмінаванай прадукцыі праз гандлёвыя сеткі і парушэнне парадку цэнаўтварэння”, – адзначыў Сяргей Лях, дапоўніўшы, што такіх спраў у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці разгледжаны 33 адміністрацыйныя пратаколы, што складае 7,5 працэнта. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее штрафыэканамічны суд

Асноўныя катэгорыі спраў, якія паступалі ў рамках адміністрацыйных правапарушэнняў у эканамічны суд Гарадзенскай вобласці цягам 11 месяцаў 2024 года, –

Grodno

Навіны “Цыбульнага плантатара” Ёрга Дорнаў падазраюць у абыходзе санкцый ЕЗ Date: 5 Снежань 2024Author: harodniapravy Скандальна вядомага саксонскага палітыка Ёрга Дорнаў падазраюць у абыходзе санкцый Еўразвязу і пастаўцы тэхнікі ў Беларусь паводле фальшывых дакументаў. За гэта яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне на гэтую тэму правёў рэгіянальны тэлеканал MDR Fernsehen, заўважыў сайт reform.news. Журналісты сцвярджаюць, што беларуская кампанія “Цыбулька-Бел”, сузаснавальнікам якой з’яўляецца Дорнаў, стала канчатковым атрымальнікам тэлескапічнага пагрузчыка Manitou MLT 731 у жніўні 2022 года. Гэтая тэхніка забароненая для паставак у Беларусь. Згодна з дакументацыяй агрэгат быў адпраўлены з Польшчы саксонскай кампаніяй “Landprojekt Dornau” у Казахстан, але апынуўся ў Беларусі. Такую схему абыходу санкцый называюць “фальшывым транзітам”: падсанкцыйны тавар трапляе ў Беларусь з ЕЗ нібыта транзітам, але потым тэрыторыю краіны не пакідае. Падмяняецца толькі дакументацыя. Аўтары расследавання заяўляюць, быццам Дорнау асабіста займаўся мытнымі дакументамі і нават загадаў зрабіць змены ў запісе ў дакументах. Саксонскі дэпутат ад папулісцкай партыі “Альтэрнатыва для Германіі” Ёрг Дорнаў ўвосень 2020-га стаў сузаснавальнікам кампаніі “Цыбулька-Бел” і не паведаміў падчас выбараў пра свой бізнес у Беларусі. Калі гэты факт выявіўся, падзеі пакаціліся лавінай. Высветлілася, што на цыбульнай ферме ў Лідскім раёне выкарыстоўваецца праца палітвязняў. Нямецкая пракуратура пачала папярэдняе расследаванне па гэтым факце. Ад палітыка адхрысціліся нават яго паплечнікі па партыі. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Ёрг Дорнау

Скандальна вядомага саксонскага палітыка Ёрга Дорнаў падазраюць у абыходзе санкцый Еўразвязу і пастаўцы тэхнікі ў Беларусь паводле фальшывых дакументаў. За гэта яму можа

Grodno

пераслед Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічынь Date: 4 Снежань 2024Author: harodniapravy Стала вядома, што грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Астравецкага раёну Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічыняў у Астравецким раённым судзе. Дакладна невядома за што выйшаў гэты штраф, але, мяркуючы на ранейшых фактах, “праваахоўнікам” не дала спакою альтанка на прыватным падворку Уласевіча, дзе “органы” угледзелі “няправільнае” спалучэнне колераў у афарбоўцы альтанкі. Гэта было расцэнена як “несанкцыянаваная масавая акцыя”. Share this:TwitterFacebookLike Loading… Похожее Астравецкі раёнВарняныМікалай Уласевічпераслед

Стала вядома, што грамадскага актывіста з мястэчка Варняны Астравецкага раёну Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 50 базавых велічыняў у Астравецким раённым

Прокрутить вверх