сумежжа
Беларусам стала цяжэй зрабіць студэнцкія візы ў Польшчу
Date: 8 Снежань 2024Author: harodniapravy 
У 2024 годзе кожная чацвёртая заява на студэнцкую візу ў Польшчу ад беларусаў была адхілена, паведамляе “Белсат”. Паводле дадзеных МЗС Польшчы, з 1 студзеня па 31 кастрычніка было пададзена 3433 заявы на студэнцкія візы, аднак зацверджаны толькі 2540. Адмову атрымалі 893 заяўнікі — гэта 26 % ад агульнай колькасці.
Праблемы з атрыманнем віз пачаліся яшчэ ў жніўні, калі беларусам сталі часта адмаўляць у студэнцкіх візах. Адмовы паступалі не ад консула, як звычайна, а ад Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Таксама польскія консульствы пачалі патрабаваць сертыфікат аб веданні польскай мовы і настрыфікацыю атэстата — патрабаванні, якія раней не высоўваліся.
Настрыфікацыю можна зрабіць толькі на тэрыторыі Польшчы, але для ўезду неабходная віза, якую, у сваю чаргу, не выдавалі без настрыфікацыі.
Універсітэты спрабавалі вырашыць гэтую праблему, дазволіўшы студэнтам афармляць дакументы праз прадстаўнікоў, аднак гэтая мера не дапамагла ўсім.
У выніку некаторыя студэнты дагэтуль не могуць выехаць на вучобу.
Share this:TwitterFacebookLike Loading…
Похожее
Польшча-Беларусьвізы студэнтам
2024-12-08 Grodno

У 2024 годзе кожная чацвёртая заява на студэнцкую візу ў Польшчу ад беларусаў была адхілена, паведамляе “Белсат”. Паводле дадзеных МЗС Польшчы, з 1

Читать дальше
выбары-вырабы
Камісіі на “выбарах” строга засакрэчаны
Date: 8 Снежань 2024Author: harodniapravy 
Ажно каля 60 тысяч чалавек будуць задзейнічаныя ў рабоце выбарчых камісій на так званых прэзідэнцкіх выбарах у студзені 2025 года. Такія даныя прывёў цяперашні старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Але іх спісы будуць засакрэчаны. 
Гэта азначае, што 60 тысяч чалавек (дадайце сюды яшчэ тысячы міліцыянтаў) будуць задзейнічаны на “спецаперацыі” па пераафармленні чарговага тэрміна кіравання Лукашэнкі і атрымаюць за гэта грошы з дзяржаўнага бюджэту, гэта значыць з працы іншых грамадзянаў. Аднак камуніст Карпенка патлумачыў гэта зусім іначай:
«Гэта грамадзяне, якія працуюць на асноўных месцах работы. І ў вольны ад гэтай дзейнасці час садзейнічаюць у вырашэнні важных дзяржаўных задач, арганізуючы працэс выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам і яго патрабаваннямі», — кажа Ігар Карпенка. 
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама прывёў сваю версію, чаму прынята рашэнне не публікаваць поўныя спісы персанальнага складу членаў выбарчых камісій рознага роўню.
«Сёння дакладна даказана, што гэтыя спісы станавіліся аб’ектам вывучэння спецслужбаў шэрагу дзяржаў, якія пераследвалі свае пэўныя мэты. У далейшым пачынаўся своеасаблівы булінг гэтых людзей», — сцвярджае ён. Насамрэч жа такая сакрэтнасць яскрава паказвае ўсю “папулярнасць” “обшчанацыянальнага лідзера”. Многім удзельнікам гэтых камісій проста сорамна ў іх знаходзіцца, а  кіраўніцтвам камісій страшна за тое, што ім давядзецца ў будучым у судах адказваць за незаконныя дзеянні.
Share this:TwitterFacebookLike Loading…
Похожее
Игорь Карпенковыбарчыя камісіівыбары-вырабы
2024-12-08 Grodno

Ажно каля 60 тысяч чалавек будуць задзейнічаныя ў рабоце выбарчых камісій на так званых прэзідэнцкіх выбарах у студзені 2025

Читать дальше
Что лечит имбирь: названы шесть полезных свойств — Новости Беларуси
2024-12-08 Belorussia

А еще он полезен при диете для похудения. Исследования показали, что имбирь может быть полезен для здоровья, в том

Читать дальше
Прокрутить вверх